Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пра Дзеда Мароза з Беларусі (нататкі дзіцяткі)

Дата: 6 декабря 2024 в 16:54, Обновлено 10 декабря 2024 в 08:09
44 просмотра

Добрага ўсім часу. Вось і надыйшла доўгачаканая зіма.

Вечары сталі вельмі дліннымі і, каб бавіць час з пользай, нашы выхавацелі расказваюць нам розныя неверагодныя гісторыі. Аднойчы ўвечары ціха падаў снег і мы слухалі пра Дзеда Мароза…

У рэзідэнцыі беларускага Мароза ёсць свая цікавая гісторыя. У пушчы на былым зубрапітомніку пуставаў домік, дзе раней спыняліся навуковыя работнікі, якія вывучалі зуброў. З часам патрэба ў доміку адпала і яго вырашылі рэканструяваць. Брыгада разьбяроў па дрэве на чале з вядомым у краіне майстрам Аляксандрам Масла ператварыла будынак у сапраўдны казачны церам. Адміністрацыя пушчы падумала-падумала і пастанавіла: пасяліцца тут павінен хтосьці важны, аўтарытэтны, папулярны, усімі любімы. Ну, а хто гэта, калі не Дзед Мароз? Так было вырашана заснаваць у пушчы маёнтак беларускага чараўніка. Вось такая гісторыя.

Яшчэ мы даведаліся, што 16 снежня Дзед Мароз будзе ладзіць свой Дзень нараджэння. Гэта нас настолькі ўразіла, што мы вырашылі разам з дарослымі нашай групы пагуляць у  гульню “Святкуем нараджэнне Дзеда Мароза”. Рыхтаваліся да гульні не адзін дзень. Ветлівыя словы для дзядулі падбіралі, стравы розныя “гатавалі”, марозіва з рознымі густамі малявалі, вучыліся стол сервіраваць.

Аднойчы пасля ціхага часу нашы педагогі дапамаглі нам пераапрануцца ў беларускія касцюмы і прапанавалі адсвяткаваць нараджэнне Дзеда Мароза.

Як жа ж было цікава! Мы ўсе разам навялі парадак ў нашым пакоі. Загучала беларуская музыка, мы паставілі сталы і прынеслі розныя стравы. Нечакана ў нашу групу 7 завітаў Дзед Мароз з вялізным посахам і ў акулярах. Мы павіталіся, прапанавалі яму прысесці і пачалі распавядаць вершы, а потым пелі песні і ўсе разам танцавалі. Дзеду Марозу спадабалася, як мы яго сустрэлі, але яму трэба было вяртацца ў рэцідэнцыю, дзе яго чакалі жонка-Зіма, дачкі Сцюжа, Завіруха і Мяцеліца. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Да пабачэння, мае даражэнькія.

Гісторыю распавядала самая маленькая дзяўчынка

другой малодшай групы №7.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.