Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пункт дистанционного консультирования

Дата: 3 ноября 2019 в 11:18, Обновлено 6 февраля в 16:07

Консультация "Подвижные игры в воспитании звуковой культуры речи" скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/Консультация_ФК.docx

Консультация для родителей "Музыка и речь" скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/пение_и_речь.docx

Консультация для педагогов "Развитие речи детей на музыкальных занятиях посредством театрализованной деятельности" скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/libraryРазвитие_речи_детей_на_музыкальных_занятиях.docx

Консультация для воспитателей «Формирование основ экологической культуры воспитанников с нарушениями зрения посредством витруальных экскурсий» скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/консультация_для_воспитателей.docx

Консультация  «Подготовка и проведение мастер-класса и публичного выступления» скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/ПОДГОТОВКА_И_ПРОВЕДЕНИЕ_МАСТЕР-КЛАССА_И_ПУБЛИЧНОГО_ВЫСТУПЛЕНИЯ.docx

Консультация для воспитателей младших групп "Формирование навыков самообслуживания у детей с нарушениями зрения второй младшей группы средствами игровой деятельности" скачать по ссылке https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/Консультация_Формирование_навыков_самообслуживания_у_детей_2_мл.гр..docx

Кансультацыя для выхавацелей  дашкольнай адукацыі

спампаваць па сспасылцы https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/Кансультацыя_па_мастац.лiт..docx 

Метадычныя прыёмы і формы работы па вырашенню задач  адукацыйнай галiны “Мастацкая літаратура”

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяў i ўзаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці  пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улаўліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад  імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы, жывыя вобразныя характарыстыкі, параўнаннямі.

Пры азнаямленні дзяцей з творамі мастацкай літаратуры педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі вырашаюцца наступныя задачы:

па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць, якія выхоўваюць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;

па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесці да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ix пачуццямі i ўчынкамі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець  iўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай

Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца не толькі на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.

У інструктыўна-метадычным пісьме да 2020/2021 навучальнага года адзначаецца, што ў выхаванцаў з парушеннямі зроку адзначаюцца спецыфічныя асаблівасці ў моўным развіцці. Мова для дзіцяці дашкольнага ўзросту з парушеннямі зроку, з’яўлясь сродкам зносін і пазнання навакольнага міру, паступова становіцца осноўнай крыніцай кампенсацыі  прыпарушеннях зроку. Умовы дзьвухмоў’я могуць значна ўскладніць гэты працес. Таму ў першай малодшай групе (от 2 до 3 лет) і ў першым паўгодзі  ў другай малодшай групе (от 3 до 4 лет) ўстаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання рекомендуется рэалізоўваць адукацыйную галiну «Развіццё маўлення» у нерагламентаванай дзейнасці праз арганізацыю моўных зносін: слуханне фальклорных и мастацкіх твораў на белорусскай мове, выкарыстанне асноўных форм моўнага этыкету ў сітуацыях зносін, засваенне назваў прадметаў блізкага бытавога асяродзя і г.д.

У сярэняй (от 4 до 5 лет) і старэйшай (от 5 до 6 и от 6 до 7 лет) групах пры рэалізацыі зместу азначаных адукацыйных вобласцей рэкамендуецца выкарыстоўваць адаптаваны змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушеннем зроку. Звяртаем увагу, што раздзел «Моўныя зносіны» абнаўленага зместу вучэбнай праграмы адпавядае зместу, які прадстаўлен ў адукацыйнай галiне «Дзіця і грамадства» адаптаванага зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі для дзяцей з парушеннем зроку (раздзелы «Взаемазносіны з аднагодкамі і дарослымі», «Гульневая дзейнасць»).

Пры рэалізацыі зместу адукацыйнай галiны «Мастацкая літаратура » у першай малодшай групе (от 2 до 3 лет), другай малодшай групе (от 3 до 4 лет) ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання рэкамендуюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай мове.

Пачыная з сярэдняй групы (от 4 до 5 лет) у спецыяльна арганізаванай дзейнасці выкарыстоўваюцца творы мастацкай літаратуры і фальклору на рускай і беларускай мовах згодна абнаўленага зместу вучэбнай праграмы .

Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавацеля,  яны вучацца разумець пачутае, ўспрымаць беларускую мову. Пажадана не толькі  чытаць тэксты, але i расказваць  іх, каб лагічна данесці думку, каб мова педагога была прыгожая i мастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аўтарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналі  ў гэтым творы.

Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі  твор, дапамагчы iм засвоіць яго змест i эмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае  дадатковыя метадычныя прыёмыякія развіваюць навыкі i ўменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:

паўторнае чытанне тэкста;

паўторнае чытанне асобных яго частак;

тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.

Чытанне ці расказванне  мастацкага твора можа суправаджацца:

1)   гулънёвымі дзеяннямі дзяцей;

2) прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).

3) чытаннем у спалучэнні з музыкай;

4) славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ціпроцілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай  істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцей);

5) спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем (драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).

Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.

Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзінi той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.

Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пас­ля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза i ўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:

Якія пачуцці выклікаў у вас твор?

Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?

Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?

Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?

Што б ты пaраіў герою?

Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы?
         Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцці i думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.

Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць i іншыя прыёмы, напрыклад:

разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення ў дашкольнікаў уяўленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;

славесныя замалёўкі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.

Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместа мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку".  Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што ў выніку з'яўляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.

Акрамя прыёмаў, якія садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду  ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоўніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той цііншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяціi на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.

Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі. Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкіці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.

Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў i паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш  вобразнай.

Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя.  Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.

Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый – гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.

Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у ра­боце з дашкольнікамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.

Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай

Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі  з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёміць з прозвішчамі аўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаў i пісьменнікаў дашкольнікі засвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўуга захоўваюцца. Пачынаючы з сярэдняй групы (пяты год жыцця дзяцей), праводзяцца  кароткія, але змястоўныя гутаркі аб кнігах,  пісьменніках, паэтах. Аднак спецыяльныя заняткі па азнаямленню дзя­цей з жыццём i творчасцю пісьменнікаў i паэтаў i ix кнігамi праводзяцца ў старэйшай групе.

Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаў i пісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто  ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць  успомніць твор па памяці. 

Літаратурнаму развіццю дзяцей садзейнічаюць літаратурныя ранішнікі, вечарыны, прысвечаныя творчасці  пісьменніка ці паэта,  вечары  казак, загадак, літаратурныя віктарыны па творах аднаго ці некалькіх знаёмых пісьменнікаў. У такіх мерапрыемствах пажаданы i актыўны ўдзел бацькоў. Гэтыя формы работы з дзецьмі накіраваны на фарміраванне станоўчых эмацыянальных адносін  да мастацкіх твораўi  беражлівых адносін да кнігi.

Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў бсларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе   выха­вацель абсталюе інфармацыйныя цэнтрыкуточкі кніг.  Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу абнаўляюцца  партрэтамі пісьменнікаў i ix кнігамі.  

Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзя­цей з творамі беларускіх пісьменнікаў  i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў дзіцячага сада, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей.   Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоў да роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.

Літаратура:

1. Дубiнiна, Д.М. Выхаванне у дзяцей дашкольнага узросту цiкавасцi дабеларускай мастацкай лiтаратуры i фальклору : дапам. для педагогау устаноу дашк. адукацыi / Д.М.Дубiнiна. - Мiнск : Новое знание, 2016. - 208 с.

2. Дубiнiна, Д.М. Навукова-метадычныя парады па азнаямленні дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай і фальклорам. Пралеска № 7, 2015

2. Стародубова, Н.А. Теория и методика развития речи дошкольников / Н.А. Стародубова. — М.: Академия, 2007. 4. Смирнова, Е.О. Дошкольник в современном мире / Е.О. Смирнова. — М.: Дрофа, 2006.

Памятка по планированию образовательного процесса летом 2020 г.    скачать по ссылке:        http://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/Памятка_по_планированию_Лето_2020.docx

Оценка детских монологов один из приемов обучения рассказыванию 

Оценка детских монологов направлена на анализ раскрытия ребенком темы рассказа, его последовательности, связности, выразительных средств языка. Оценка носит обучающий характер. Педагог подчеркивает достоинства рассказа, чтобы все дети могли на них учиться (интересное и оригинальное содержание, необычный зачин, диалог героев, образные слова и выражения). В младшей группе оценка носит поощрительный характер, а в старших указывается и на недостатки, чтобы дети знали, чему еще им предстоит научиться. К анализу рассказов в старшей группе привлекаются дети.

Основы методик дошкольного образования // Краткий курс лекций // Анцыпирович О.Н., Горбатова Е.Н., Дубинина Д.Н. – Минск «Новое знание» 2018

Прынцып  «адна асоба ў адной сітуацыі зносін – адна мова»

Навучанне дзвюм мовам найбольш эфектыўна ажыццяўляецца ў сітуацыі «адна асоба – адна мова» (прынцып Грамонта).

Ва ўмовах грамадскага выхавання гэты прынцып атрымлівае некалькі іншае гучанне: кожная мова павінна выкарыстоўвацца ў залежнасці ад умоў або акалічнасцей. Такі падыход найбольш прыдатны для Беларусі, калі дзеці з рускамоўных сем'яў авалодваюць беларускай мовай ў дзіцячым садзе. Ранняе засваенне беларускай мовы рускамоўнымі дзецьмі дасць станоўчыя вынікі пры строгім захаванні ў зносінах з дзіцем прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін – адна мова». Гыта значыць, што адзiн i той жа выхавальнiк можа выкарыстоўваць у адносiнах  з дзiцем i русскую i беларускую мовы, але строга прытрымлiвацца  адной з iх на пэўных занятках, у  гульнях i да т.п. або ў пэўныя днi.

Такiм чынам у дзяцей фармiруецца дыферэнцыраваная маўленчая ўстаноўка на выкарыстанне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сiтуацыях. Маўленчая ўстаноўка  дапамагае пазбегнуць змешывання дзвюх моў у маўленчай практыцы, выступае перадумовай прадухiлення i выкарынення памылак iнтэрферэнцыi.

Развiцце беларускага маулення дошкольнiкау ад 4 да 7 гадоу : вучэб.-метад. дапам. для педагогау устаноу дашк. адукацыi з рус. мовай навучання / Н.С.Старжынская, Д.М.Дубiнiна. - 2-е выд. - Мiнск : Аверс, 2018. - 183 с.

Консультация для воспитателей и учителей-дефектологов "Огранизация экскурсий с детьми старшего дошкольного возраста с нарушениями зрения" (Текст консультации по ссылке) http://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/sad30mozyr/library/консультация_Организация_экскурсий.docx

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.