Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларуская скарбонка

Дата: 4 августа 2024 в 07:44, Обновлено 7 августа 2024 в 14:03
42 просмотра

Тыдзень роднай мовы "Беларуская скарбонка" ў Спецыяльным дзіцячым садзе №30 г.Мазыра прайшоў цікава і пазнавальна.

Першы дзень тыдня дарослыя і дзеці сустрэлі пад дэвiзам: "Нашы гульнi ўспамiнаем — задавальненне атрымаем". На працягу дня дзецi з задавальненнем гулялi ў свае любiмыя беларускiя гульнi: "Гарлачык", "Пляцень", "Дзядуля- ражок", "Лянок" i iншыя.

Наступны дзень прайшоў пад дэвізам: "У тэатр гуляем - мову развіваем". Маленькія артысты інсцэніравалі беларускія народныя казкі "Як Курачка Пеўніка ратавала", "Коцік, Пеўнік і Лісіца".
Цiкава прайшоў тыдзень "Беларуская скарбонка" і ў малодшай групе. Выхаванцы пры дапамозе карцiнак распавядалi верш Алеся Бадака "Беларусачка", гулялi ў настольные гульні. 
Так сама выхаванцы наведалі "Алею ветэранаў" у Сярэдняй школе № 14 г.Мазыра. Дзецi даведалiся, што дрэвы гэтай алеi былі пасаджаны ветэранамi вайны разам з вучнямi школы.
Усім удзельнікам тыдня роднай мовы было вельмі прыемна слухаць і размаўляць на беларускай мове. 
Намеснік загадчыка по асноўнай дзейнасці  Жана Кірынская
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.