Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі ад дзіцяткі

Дата: 30 ноября 2023 в 15:50
66 просмотров

Прывітанне, мае даражэнькія!
Я яшчэ крышачку падрос і наведваю першы клас, але я вельмі часта успамінаю пра свой дзіцячы сад, пра сваю групу.

Пад час восеньскіх канікул я наведаў другую малодшую групу. І вельмі жадаю вам расказаць аб чым даведаўся. Што ж цікавага адбывалася на працягу восені?

Колькі прыгожых лістоў дорыць нам восень?

На прагулцы дзеці не толькі разглядалі іх, але і выкладалі розныя узоры. Рабілі разам з выхавальнікам кароны. А яшчэ яны дапамагалі памочніку выхавальніка прыбіраць лісце. Самыя працавітыя гэта Глеб Стрэльчанка, Варвара, Юля.

Адзін з тыдняў быў прысвечаны бацькоўскаму каханню. Выхаванцы рыхтавалі для сваіх матуль і тат розныя падарункі. З восеньскіх дароў бацькі разам з дзецьмі рабілі вырабы. Дзяўчынка Мая разам з татай змайстравала з рознакаляровых лістоў матыля. Ваня з матуляй стварылі сям’ю баравікоў. Глеб Стрэльчанка з матуляй і татай зрабілі восеньскую сядзібу. Выхавацелі прапанавалі сем’ям выхаванцаў маршрут выхаднога дня "Займальную прагулку ў парк".

Калі маё наведванне набліжалася да канца выхаванцы прапанавалі мне невялікае прадстаўленне. Яны на дошцы размясцілі карцінкі па творы В.Біянкі "Ліс і мышаня", а потым Ганначка распавядала. Гучалі вершы пра восень у выкананні Глеба Сухавенка, Варвары, Маі і Вані. Я з задавальненнем слухаў вершы пра дождж, вецер і сонейка! Выхаванцы вельмі стараліся! На прыканцы разам з імі расказаў беларускую забаўлянку “Лянота”. У распранальні мне выхаванцы прапанавалі палюбавацца толькі што зробленымі грыбочкамі. Якія ж таленавітыя дзеці! І якія выдатныя ў іх дарослыя!

Я падзякаваў дзецей і калектыў групы, а потым вельмі задаволены пайшоў дадому.

Нататкі ад дзіцяткі ўважліва слухала і старанна запісвала выхавацель дашкольнай адукацыі Святлана Бяляева-Гопава.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.