Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі. Восень у госці да нас прыйшла.

Дата: 10 октября 2022 в 13:03
100 просмотров

Добрага ўсім часу.
Не так даўно я наведала малят з другой малодшай группы. І вось пра што яны мне распавядалі...

Амаль тыдзень яны вывучалі прыкметы восені. Спачатку ішлі дажджы вельмі марудныя, я іх выхавацель прапанавала вывучыць маленькі вершык пра дождж. Дык вось калі я прыйшла да іх, то дзяўчынкі прапанавалі паслухаць гэты верш у іх выкананні. Ясенія ператварылася ў Фею Дажджу і выразна прадэкламавала. Было вельмі незвычайна! У другую палову дня, калі дождж супакоіўся яны пайшлі прагуляцца і ўспомнілі заклічку "Сонейка-сонца". Усе дзеці так старанна яе расказвалі, што здарылася сапраўднае цуда і на небе з'явілася сонейка. Пасля, разам с выхавацелем яны разглядалі дрэвы і кусты, травы і кветкі. Яшчэ маленькія збіралі прыгожыя букеты з рознакаляровых восеньскіх лістоў. Хлопчыкі і дзяўчынкамі марылі стаць каралямі і каралевамі восені. Святлана Мікалаеўна парадавала маленькіх кляновымі "залатымі" каронамі, ікія сама ім змайстравала. Усе выхаванцы групы пасля лістапада з задавальненнем граблямі прыбіралі свой участак. Якія ж яны працавітыя і старанныя! А калі выхавацель прапанавала песеньку пра сонечныя праменьчыкі, то Ева, Яся, Аліса і Ясенія ўзялі жоўтыя стужачкі і пачалі танчыць. Вы бы бачылі, як гэта прыгожа!

Вось такія яскравыя моманты ўразілі выхаванцаў пад час знаёмства з восенню.

Завітайце да маленькіх, і вы ўбачыце якія ж яны пазітыўныя!

Запісала выхавальнік дашкольнай адукацыі Бяляева-Гопова Святлана

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.