Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Народная цацка - люстэрка культуры

Дата: 4 августа 2022 в 10:06, Обновлено 5 августа 2022 в 10:19
123 просмотра

Цацка з’яўляецца нязменным спадарожнікам дзяцінства кожнага чалавека.

На гэтым тыдні дзеці сярэдняй групы №1 знаёміліся з беларускай народнай цацкай. Вельмі  важна, што кожную цацку можна было ўзяць у рукі, пагуляць з ёй. Дзеці даведаліся, што раней цацкі рабілі, у асноўным, з гліны, дрэва, саломы. Да цацак адносіліся вельмі беражліва, шанавалі іх – гэтыя якасці і мы прывіваем дзецям нашай групы. Асаблівае ўражанне дзеці атрымалі ад гліняных свістулек, розных беларускіх лялек і цацак-берагінь, таму што многія з іх бачылі такія цацкі ўпершыню. Выхаванцы з цiкавасццю гуляли з цацкамi, а потым са задавальненнем iх малявалi.

Народныя беларускія цацкі дапамаглi проста і ненадакучліва расказаць аб самым галоўным – аб прыгажосці і разнастайнасці гэтага свету, гісторыі роднага краю. Так культурная народная традыцыя ўваходзіць ў рэальнае жыццё маленькага беларуса.                                                                                               

Вахавацель дашкольнай адукацыi Iрына Лягун

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.