Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пра мясціны майго горада

Дата: 14 июня 2022 в 12:16, Обновлено 14 июня 2022 в 12:42
234 просмотра

Добрага Вам часу, мае сябры!

Крочыць лета па нашай зямлі. Я адпачываю дома разам з бацькамі, як і шмат іншых дзяцей.

А ведаеце каго я сустрэла? Гэта два сябра з другой малодшай групы Яўгеній і Дзіма са сваімі бацькамі. Я з імі павіталася і спытала як справы? Хлопчыкі наперабой сталі распавядаць, што хадзілі на Курган Славы. І вось што я пачула…

  • Там стаяла велізарная Стэла, а побач быў куб на якім было нешта напісана. Маці Дзімы сказала, што надпіс такі: “Абаронцам Радзімы ад мазыран”. Хлопчыкі спыталі, пра тое, што такое абаронцы і Радзіма?Кацярына Ўладзіміраўна (матуля Дзімы) спакойна распявядала нам. Потым тата Дзімы, Аляксандр Канстанцінавыч сказаў, што хлопчыкам вельмі спадабалася ваеная тэхніка і яны ўважліва яе разглядалі, і задавалі шмат пытанняў. Матуля Яўгенія, Ганна Сяргеяўна далей нам кораценька распавядала пра гэты комплекс. Так у 2012 годзе мемарыяльны комплекс “Курган славы” папоўніўся помнікам. Жыхары горада ўсталявалі памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, сваім землякам, якія ваявалі ў Афганістане і не вярнуліся назад. Ля мемарыяльнага каменя была пахаваная капсула з афганскай зямлёй, акроплена крывёю савецкіх салдат.  Яўгеній паказаў нам фатаздымак, дзе ён разам з Дзімай. А яшчэ там ёсць надпіс “памятай”, над якім размешчаны здымкі герояў, у гонар якіх названы вуліцы нашага горада. Матуля Яўгена паведаміла нам, што сем гадоў таму вырашылі зрабіць агонь по-сапраўднаму вечным. Полымя зараз гарыць кругласутачна  365 дзён у годзе.Кацярына Ўладзіміраўна распавядала, што ёсць помнік у гонар блакаднікаў і абаронцаў Ленінграда, каля яго хлопчыкі таксама зрабілі фатаздымак.

Аляксандр Канстанцінавіч адзначыў, што больш за ўсё хлопчыкаў уразіў разварот кнігі прысвечанай дзецям вайны.

Пакуль усе мне распавядалі пра свае ўражанні прабег вельмі хутка час і трэбы было спяшацца па сваім справам. Я паабяцала хлопчыкам, што разам з бацькамі таксама наведаю мемарыял і зраблю фатаздымкі, а потым раскажу сваім сябрам з сярэдняй групы. Я думаю, што такіх гістарычных месцаў у нашым горадзе шмат, таму летам можна іх наведаць. Мы з вамі яшчэ вельмі маленькія, але ў нас ёсць бацькі, якія могуць распавядаць нам пра слаўныя мясціны нашага Мазыра. Далучайцеся, калі ласка, упэўнена будзе цікава!

З павагай да малят

Запісала Святлана Мікалаеўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.