Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі

Дата: 7 июня 2022 в 10:06, Обновлено 7 июня 2022 в 11:24
177 просмотров

Прайшоў год…

  Шчыра вітаю Вас, мае даражэнькія

  Прайшоў ужо амаль год як я і некалькі маіх сяброў наведваем сярэднюю групу. А да нашых выхавацелей, з другой малодшай групы, ходзяць маляткі. На працягу навучальнага года мы не раз сустракаліся, але мне стала вельмі цікава якія ж яны, маляты? 

  У апошнюю патніцу мая я разам са сваімі сябрамі наведаліся ў другую малодшую групу. На смене была Святлана Мікалаеўна. Яна нас усіх шчыра пашкадавала і прапанавала прайсці і ўспомніць, хто за якім сталом сядзеў, хто дзе спаў, хто з чым любіў гуляць. Цяперашнія выхаванцы пачалі з намі знаёміцца і распявядаць пра цікавыя гульні. Нават прапанавалі разам з імі пагуляць у “Ката Катафея”, “Грушку”, “Вожыка”. Было вельмі незвычайна і цёпла! Мы адчулі сябе нават дарослымі! Але на гэтым наша сустрэча не спынілася. Выхавацель прапанавала паслухаць вершы на беларускай мове ў  выкананні выхаванцаў другой малодшай групы. Першым выступіў Арцём з вершам І.Муравейкі, затым Палінка распавядала пра беларусачку. Вельмі самастойны Глеб і Ксенія расказалі пра мышку, якая мыла лыжку ў пана караля. Сур’ёзны Цімафей прадыкламіраваў верш пра коціка Н. Галіноўскай. Спакойны Дзіма з задавальненнем выканаў верш пра шпака, у якога на бярозцы, пад акном быў утульны дом. Малайцы маляты! Нам вельмі спадабалася!

  Хай жа гэта стане добрай традыцыяй, наведваць малят і выхавацелей другой малодшай групы. У наступным годзе я і мае сябры будуць наведваць старэйшую групу, а на прыканцы, я вельмі спадзяюся, што мы зноў завітаем да малятак.

  Да пабачэння, мае даражэнькія.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Бяляева – Гопава С.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.