Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі

Дата: 25 февраля 2021 в 13:32, Обновлено 26 февраля 2021 в 10:25
109 просмотров

Вітаю Вас з любоўю!
Сёння мне хочацца расказаць вам крышачку пра маляванне ў нашай групе.

Есць дзеці, якія вельмі рана прыходзяць у сад, а есць каго забіраюць апошнімі. Каб выхаванцы не сумавалі, Святлана Мікалаеўна прыдумала незвычайныя хвілінкі творчасці. Аднойчы адзін малюнак мы малявалі тыдзень!

Усё па чарзе…Раніцаю мы разглядалі праз трафарэт розныя елкі, яшчэ разглядалі елкі намаляваныя рознымі матэрыяламі. Гэта вельмі цікава! Потым выхавальнік прапанавала нам намаляваць елкі пры дапамозе трафарэта і губкі для посуду.

У наступны дзень да нас “завітаў” маленькі зайчык. Ен хацеў апынуцца побач з нашай намаляванай елачкай. Мы ўважліва яго разгледзілі і пачалі маляваць белай гуашу і пальцам…

Далей мы вырашылі ўсе разам прыбраць елачку, каб у маленькага зайчыка быў святочны настрой. Нам зноў дапамаглі рознакаляровая гуаш і паслухмяныя пальчыкі. Праз 

некалькі хвілінак наша прыгажуння свяцілася рознакаляровымі шарыкамі…

Раніцаю наступнага дня пайшоў снег, здавалася, што пачалося нейкае цуда. Святлана Мікалаеўна чытала нам чароўны верш пад незвычайныя гукі музыкі.

Яна нам прапанавала  ватовыя палачкі і белую гуаш. Мы пачалі маляваць “як белыя пушыстыя сняжынкі ў карагодзе казачным кружацца, лёгкія чароўныя пушынкі, белым дываном яны лажацца”.
Можаце сабе ўявіць, як нам было цікава!

У апошні дзень тыдня мы малявалі снежную ноч. Выхавацель нам сказала, что мы сення будзем сапраўднымі чараўнікамі. Калі мы зафарбоўвалі пэндзлем ліст паперы, то на ім з’яўляліся сняжынкі! Як гэта выйшла ніхто з нас не ведае. Мабыць мы на самой справе чараўнікі!!!

З задавальненнем выхаванцы другай малодшай групы № 7.

Да сустрэчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.