Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі на канiкулах

Дата: 7 апреля 2021 в 17:01, Обновлено 8 апреля 2021 в 17:53
136 просмотров

Добрага вам часу, мае даражэнькія!
Вось і прабеглі вясновыя канікулы…

Я вам зараз  хочу расказаць, якія моманты запомніліся мне і маім сябрам з групы. Пакуль мы раслі і гулялі ў другой малодшай групе, ад нашых выхавацельніц чулі шмат казак. Спачатку нас здзівілі Наталля Мікалаеўна са студэнткай. Яны прапанавалі нам забаву “Вандроўка па казкам”. У групе, ў кутках, знаходзіліся розныя персанажы. Мы павінны былі адгадаць, з якой яны казкі. Потым Таццяна нам расказала прыгожы вершык пра мядзведзя, якога пашкодзілі дзеці. Затым мы ўсе разам разыгралі казку “Церамок.” На прыканцы забавы студэнтка прынесла вялікі паветраны шар, у сярэдзіне якога жылі заварожаныя жывелы. І нам прапанавалі іх раскалдаваць. Мы вельмі стараліся, і ўсё атрымалася!

На працягу ўсяго года з намі вучылі гульні, вершы, пацешкі, лічылкі, хуткагаворкі і нават калыханкі на беларускай мове. Яшчэ мне вельмі спадабалася забава “Залацінкі роднай мовы.” Яе для нас падрыхтавалі Святлана Мікалаеўна і Кацярына Андрэеўна. Спачатку нам было цяжка і незразумела. Але шоў час, і я са сваімі сябрамі з групы з задавальненнем выкарыстоўваў залацінкі роднай мовы у гульнях. Нам прынеслі касцюмы і пад гукі чароўнай музыкі мы пераапрануліся. Потым падрыхтавалі для нас лакацыі, дзе мы павінны былі здзіўляць сваіх сяброў. Мацвей і Максім распавядалі нам пра басаногага коціка, які гуляў па сняжку. Яраслава і Кірыл разыгралі сценку пра мышку, якая мыла лыжкі. Потым мы разам клікалі сонейка-сонца, яго адыграла Насцячка. Дарынка паказала нам невялікую тэатралізаваную пастанову пра гаспадара Мядзведзя. Маленькая Кірачка і Юліяна прачыталі верш “Беларусачка”. Дзяўчынка Тэя і хлопчык Арцемій расказалі верш пра шпака, якому вясною зрабілі ўтульны дом. Усе мае сябры не толькі былі прыгожыя, але з задавальненнем размаўлялі на роднай мове, а самае галоўнае, яны старанна выконвалі свае ролі!

Да сустэчы, мае чытачы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.