Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі на канiкулах "Вось дык казка"

Дата: 25 июля 2022 в 15:30, Обновлено 5 августа 2022 в 09:56
196 просмотров

Дык вось чаму вакол нас так багата прыгожых кветачак!

Ласкавай летняй парой шмат мерапрыемстваў праходзіць у нашым дзіцячым садку. Бывае, што збіраюцца ўсе групы разам, а бывае, калі дзве-тры і дзеці нават ужо ведаюць,  каго і як завуць. Дык вось вырашылі нас сабраць выхавацелі на тэатральнай пляцоўцы, каб распавядаць нам казкі пра Івана-царэвіча (не так даўно было свята Івана Купалы). Кожны выхавацель пераапранўся ў незвычайнага героя з казкі, якую і распавядаў усім малым. Паміж казкамі мы разам гулялі ў рухомыя гульні. Адным словам, мне і маім сябрам вельмі спадабаліся казкі, бо яны былі невялікія і цікавыя! Ад нашай групы казку распавядала Лізавета Дзмітрыеўна. Вось і вы паслухайце  калі ласка…

 Вяртаўся Іван-царэвіч ад бабы-Ягі, даехаў да ракі, а моста няма. Махнуў тры разы хусткай у правы бок - павісла над ракой вясёлка дзівосная, ён і пераехаў па ёй на другі бераг.

Махнуў два разы ў левы бок - вясёлка стала тоненькім тоненькім мастком.Кінулася Баба-Яга за Іванам-царэвічам наўздагон па гэтым мастку, дабралася да сярэдзіны, а ён вазьмі ды і абламіся! Рассыпалася Вясёлка па абодва бакі ракі на дробныя асколачкі кветачкамі. Адны кветкі былі добрыя - ад слядоў Івана-царэвіча, а іншыя - атрутныя - гэта там, дзе Баба-Яга ступала.

Праўда незвычайная казка і пра Івана-царэвіча і пра тое адкуль кветкі з’явіліся?

Дык вось чаму вакол нас так багата прыгожых кветачак!

І тады выхавацель Святлана Мікалаеўна прапанавала зрабіць фотаздымкі рознакаляровых кветак i пачаць чэлендж “Кветкi роднай краiны”, каб і дзеці, і дарослыя любаваліся і захапляліся імі. Мяркую, што мы будзем не толькі атрымліваць асалоду ад прыгажосці кветак, але і даведаемся іх назвы.

Прапаную ўсім выхаванцам нашага садка і іх бацькам далучыцца да чэленджа “Кветкi роднай Беларусi”!

На луг пайду – якое разнатраўе!

Нiбы не луг, а з кветак дываны,

Такiх уражань ўжо даўно чакаў я,

Як хлеб надзённы для душы яны.

З не цярпеннем буду чакаць фатаграфій!

Да сустрэчы, мае маленькія сябры.

Запісала выхавальнік дашкольнай адукацыі Бяляева-Гопова Святлана

PS. Челлендж можна паглядзець по спасылцы: https://youtu.be/Y2n5GWofF4M    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.