Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Нататкі дзіцяткі. Сустрэліся папяровыя ўтулкі з натхненнем…

Дата: 5 августа 2022 в 10:21, Обновлено 5 августа 2022 в 15:54
129 просмотров

Раней я вам распавядала пра тое як наведвала маленькіх дзяцей з другой малодшай групы.

Дык вось, мае маленькія сябры Тея і Цімафей у вечары прапанавалі зайсці ў госці, бо яны хочуць нешта расказаць і паказаць. Я ўбачыла пакатушкі з якімі мы колісь гулялі позняй восенню і ранняй вясной, але зараз яны пераўтварыліся у пакатушкі-шумелкі. Змайстравала іх Святлана Мікалаеўна са шпулькі ад шырокага скотчу і самаклейкай паперы. Акрамя такіх цацак рабяты прадаманстравалі мне апетытныя торцікі. Тея прапанавала мне паспаборнічаць ва ўменні шнураваць шпулькі. Яны былі розных колераў з адтулінамі. Я думала, што трэба як мага хутчэй справіцца, аднак Тэя мяне здзівіла! Яна амаль вышыла ўзор пры дапамозе шнурочка! Вельмі крута!  Яшчэ  мне прапанавалі пагуляць са шчыльнымі рознакаляровымі ўтулкамі з адтулінамі (якія ва ўсіх нас застаюцца ад папяровых ручнікоў або ад плёнкі ці фальгі). Цімафей растлумачыў, што ў адтуліны трэба ўстаўляць падліковыя палачкі так, каб яны праходзілі адразу праз дзве адтуліны. Аказалася, гэта зусім не проста, аднак цікава! Яшчэ выхаванцы паказалі мне, як яны гуляюць з каўпачкамі ад фламастэраў.

Мне вельмі спадабаліся цацкі зробленыя сваімі рукамі! Хоць яны простыя, але гуляць з імі можна па рознаму, можна прыдумляць гульні самаму.

Мусіць у кожнага ў групе есць незвычайныя цацкі, калі ласка раскажыце пра іх.

Да сустрэчы, мае маленькія сябры.

Усім жадаю натхнення.

Запісала выхавальнік дашкольнай адукацыі Бяляева-Гопова Святлана

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.